Сёння ў Калінкавіцкім, Ельскім і Петрыкаўскім лясгасах адбудзецца выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Асноўная ўвага будзе нададзена пытанням добраўпарадкавання аб’ектаў, тэрыторый адміністрацыйных будынкаў, структурных падраздзяленняў, навядзення парадку на тэрыторыі ляснога фонду лясгасаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей; выкананню арганізацыямі галіны прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за студзень-верасень 2026 года, а таксама выкананню прадпісанняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 і рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
У працы калегіі возьме ўдзел дырэктар установы «БЕЛЛЕСААХОВА» Сяргей Ждановіч.

Зваротная сувязь