Пераважная колькасць шкоднікаў лесу з’яўляецца насякомымі. У залежнасці ад асаблівасцей біялогіі развіцця і характару пашкоджанняў насаджэнняў адрозніваюць экалагічныя групы шкоднікаў.
Да асноўных экалаічных груп шкоднікаў лесу належаць:
ксілафагі (ствалавые шкоднікі);
ігліца- і лістагрызныя шкоднікі;
шкоднікі парасткаў і пупышак.
Ксілафагі
Да ксілафагаў адносяцца насякомые з атрадаў Цвердакрылыя, ці Жукі, Перапончатакрылыя і Лускакрылыя, ці Матылі.
Найбольшую небяспеку ўяўляюць вяршынны караед, стэнограф (вялікі сасновы караед), друкар (вялікі яловы караед), а таксама вусачы роду Monochamus.

Вяршынны караед (Ips acuminatus)
Жук даўжынёй 2,2-3,9 мм, карычневы, бліскучы, у рэдкіх валасках, якія тырчаць. На канцы надкрылляў з кожнага боку па тры зубцы. Ніжні зубец найбуйнейшы, у самца на канцы звычайна раздвоены.

Стэнограф, ці вялікі сасновы караед (Ips sexdentatus)
Жук даўжынёй 6-8 мм, буры ці чорна-буры, бліскучы ў жоўтавата-шэрых валасках, моцна валасісты. На канцы надкрылляў з кожнага боку па шэсць зубцоў. Чацвёрты зубец з'яўляецца самым буйным, з патаўшчэннем на вяршыні ў выглядзе гузічка.

Друкар, ці вялікі яловы караед (Ips typographus)
Жук даўжынёй 4,2-5,5 мм, карычневы, бліскучы, валасісты. На канцы надкрылляў з кожнага боку па чатыры конусападобныя зубца. Трэці зубец з патаўшчэннем на вяршыні ў выглядзе гузічка.

Чорны сасновы вусач (Monochamus gallopovincialis)
Жук даўжынёй 11-28 мм, чорны ў белаватых ці вохрыстых валасках. Надкрылля з двума-трыма расплывістымі вохрыстымі перавязямі. Шчыток пакрыты рудыми валасками, да паловы падзелены голай пасярэдняй баразёнкай. Сяжкі самца ў 2,3 разы, самкі - у 1,2 разы перавышаюць даўжыню цела.
Сканаграфіі Шчэпана Зярко (zin.ru)
Ігліца- і лістагрызныя шкоднікі
Лічынкі дадзенай групы шкоднікаў пашкоджваюць асіміляцыйны апарат дрэў (лісце, ігліцу). Здольныя ўтвараць ачагі масавага размнажэння і пашкоджваць драўняныя насаджэнні на значных плошчах.

Звычайны сасновы пілільшчык (Diprion pini)
Самцы даўжынёй 7-8 мм, чорныя і бліскучыя.
Сяжкі перыстыя знізу, з 18-20 парнымі атожылкамі, чорныя. Крылы празрыстыя, перапоністыя.
Фота Gyorgy Csoka (forestryimages.org)

Руды сасновы пілільшчык (Neodiprion sertifer)
Самцы даўжынёй 6-8 мм, чорныя і бліскучыя.
Сяжкі перыстыя, з 20-22 парнымі атожылкамі, чорныя.
Фота Quin Baine (forestryimages.org)

Хваёвы коканапрад (Dendrolimus pini)
Самцы з размахам крылаў 4-7 см. Сяжкі перыстыя і цёмныя. Пярэднія крылы чарнавата-карычневыя, з чырвона-бурай папярочнай палосай і чарнаватымі зігзагаватымі лініямі і белай плямай паўмесячнай формы.
Фарбаванне зменлівае.
Фота А.У. Кулака

Шаўкапрад-манашка (Lymantria monacha)
Самцы з размахам крылаў 3,5-4,5 см.
Сяжкі перыстыя. Пярэднія крылы шэраватыя з хвалісітымі папярэчнымі лініямі. Брушка круглявае на вяршіне, шэравата-чорнае. Фарбаванне вельмі зменлівае.
Фота А.У. Кулака

Panolis flammea
Самцы з размахам крылаў 3,0-3,5 см.
Сяжкі шчацінкавідныя, на вонкавым баку пілападобныя. Пярэднія крылы ад шэра-бурых да чырванаватых з папярочнымі цёмна-бурымі палосамі, белымі краямі і дзвюма бялёсымі плямамі пасярэдзіне. Заднія крылы шэра-бурыя ці бурыя са светлымі махрамі.
Фота А.У. Кулака

Няпарны шаўкапрад (Lymantria dispar)
Самцы з размахам крылаў 3,5-4,0 см.
Сяжкі шырокагрэбчатыя. Пярэднія крылы буравата-шэрыя з папарэчнымі цёмнымі хвалістымі палосамі, заднія крылы аднакаляровыя, бурыя.
Фота А.У. Кулака

Зимняя пяденица (Operophtera brumata)
Самцы с размахом крыльев 2,0–2,5 см, темно-желто-бурые, под цвет опавших листьев. Отличаются от самок наличием развитых крыльев. Фото А.В. Кулака

Зеленая дубовая листовертка (Tortrix viridana)
Бабочки с размахом крыльев 1,8–2,3 см. Передние крылья одноцветные, ярко-зеленые с тонкой желтой полосой по переднему краю, задние крылья серые. Фото А.В. Кулака
Вредители почек и побегов
Гусеницы, выходя из яиц, отложенных на почки и побеги молодых сосен, выедают изнутри эти части растений.

Зимующий побеговьюн (Rhyacionia buoliana)
Бабочка с размахом крыльев 1,8–2,4 см. Передние крылья оранжево-бурые, с несколькими серебристыми полосами. Задние крылья серые с желтоватой бахромой. Фото А.В. Кулака

Летний побеговьюн (Rhyacionia duplana)
Бабочка с размахом крыльев 1,4-1,7 см. Передние крылья свинцово-серые с поперечными линиями, у вершины с ржаво- или медно красным оттенком. Фото А.В. Кулака