5 лістапада ў Цэнтры падрыхтоўкі кадраў Мінлясгаса адбылося афіцыйнае адкрыццё экалагічнай сцежкі «Лясныя гарызонты».
Сцежка знаходзіцца непасрэдна на тэрыторыі Цэнтра: гэта зручная і даступная пляцоўка, дзе можна бліжэй пазнаёміцца з лясно гаспадаркай і прыродным багаццем Беларусі.
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел галоўны інжынер установы «БЕЛЛЕСААБАРОНА» Святлана Марцута. Першымі наведвальнікамі экасцежкі сталі выхавальнікі дашкольнага лясніцтва «Бараўлянскія лесавічкі», вучні Негарэльскай сярэдняй школы, студэнты 4 курса лесагаспадарчага факультэта БДТУ, а таксама маладыя спецыялісты, якія былі на той момант на курсах павышэння кваліфікацыі.
Святлана Марцута распавяла маладым спецыялістам і навучэнцам БДТУ аб асноўных фактарах зніжэння біялагачнай устойлівасці лясоў і на пэўных аб’ектах у лесе, прадэманстравала як и для чаго арганізуюцца лесапаталагічны маніторынг, а таксама рэкагнасцыровачны і ферамонавы нагляды.