Дзейнасць Установы "Беллесабарона"
МЭТЫ
- павышэнне біялагічнай устойлівасці і прадуцыйнасці лесаў, захаванне імі асяроддзеўтваральных функцый;
- падтрымка біяразнастайнасці ў лясных экасістэмах;
- выкананне норм і правіл па забеспячэнню радыяцыйнай бяспекі на тэрыторыях ляснога фонду, якія падпалі радыяцыйнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ
- забеспячэнне абароны ляснога фонду ад шкоднікаў і хвароб лесу, неспрыяльных фактараў асяроддзя;
- ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за станам, выкарыстоўваннем, аховай і абаронай ляснога фонду, узнаўленнем лясоў;
- абарона тэрыторый ляснога фонду ад надзвычайных сітуацый;
- кіраўніцтва службай радыяцыйнага кантролю Міністэрства лясной гаспадаркі;
- арганізацыя і ажыццяўленне кантролю радыеактыўнага забруджвання ляснога фонду, лясной прадукцыі і прадуктаў яе перапрацоўкі, аб’ектаў лясной гаспадаркі і працоўных мест;
- правядзенне адзінай навуковай, тэхнічнай і інвестыцыйнай палітыкі ў пытаннях кантролю радыеактыўнага забруджвання ляснога фонду.
СТРУКТУРНЫЯ ПАДДЗЕЛЫ
АДДЗЕЛ ЛЕСАПАТАЛІЧНАГУ МАНІТОРЫНГА І ПРАГНАЗАВАННЯ
- Лесапаталагічнае абследаванне насаджэнняў і несамкнутых лясных культур, пашкоджанных шкоднікамі і хваробамі лесу і распрацоўка мерапрыемстваў па прадухіленню і зніжэнню шкоды ад іх шкоднага ўплыву;
- Аказанне метадычнай і кансультацыйнай дапамогі лесагаспадарчым установам у арганізацыі правядзення агульнага і дэтальнага наглядаў, фармаванні сеткі рекагнасціровачнага і ферамонавага наглядаў;
- ацэнка пагрозы пашкоджанняў лясоў ад шкоднікаў і хвароб, распрацоўка сістэмы мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне ўстойлівасці лясоў, перадухіл або зніжэнне шкоды ад неспрыяльных фактараў асяроддзя;
- правядзенне лабараторнага аналіза і дыягностыкі шкоднікаў і хвароб леса, ацэнка колькаснага і якаснага стану іх папуляцый і вызначэнне мэтазгоднасці праектавання мер абароны;
- Збор, аналіз і абагульненне першасных дадзеных леспаталагічнага маніторынгу;
- правядзенне фітапатагеннага кантролю глеб, узятых у лясных пітомніках.
АДДЗЕЛ ПРАЕКТАВАННЯ І БАРАЦЬБЫ З ШКОДНІКАМІ І ХВАРОБАМІ ЛЕСУ
- Лесапаталагічнае абследаванне насаджэнняў і несамкнутых лясных культур, пашкоджанных шкоднікамі і хваробамі лесу і распрацоўка мерапрыемстваў па прадухіленню і зніжэнню шкоды ад іх шкоднага ўплыву;
- Удзел у арганізацыі работ па прафілактыцы, лакалізацыі і ліквідаванню ачагоў шкоднікаў і хвароб лесу;
- Выкананне работ па абароне насаджэнняў, аб’ектаў нязменнай лесанасеннай базы на участках ляснога фонду, лясных пітомнікаў ад шкоднікаў і хвароб;
- Ажыццяўленне кіраўніцтва работай падведамных арганізацый па забеспячэнню своечасовага і якаснага выканання лесаахоўных мерапрыемстваў;
- Збор, абагульненне і аналіз ведамаснай справаздачнасці. Распрацоўка мерапрыемстваў па абароне участкаў ляснога фонду;
- Правядзенне регістрацыйных іспытаў сродкаў абароны раслін для пашырэння сферы і спектра іх выкарыстоўвання ў лясной гаспадарцы.
АДДЗЕЛ РАДЫЯЦЫЙНАГА МАНІТОРЫНГУ ЛЕСУ
- Арганізацыя і правядзенне радыяцыйнага абследавання ляснога фонду: лясныя кварталы, лесасекі;
- Кантроль радыеактыўнага забруджвання на нязменных пунктах назірання, кантрольных палігонах, галіновай сеткі радыяяцыйнага маніторынгу;
- Абагульненне, сістэматызацыя і аналіз вынікаў кантролю радыеактыўнага забруджвання ляснога фонду, лясной прадукцыі;
- Актуалізацыя баз дадзеных Інфармацыйнай сістэмы “Радыеактыўнае забруджванне лясоў. RadFor”, суправод у лясгасах ІС “RadFor”, перыферыйнай версіі “RadForView” ( з 2021 г. картаграфічны сэрвіс “RadForInfo”);
- Метадычнае забеспячэнне дзейнасці службы радыяцыйнага кантролю галіны.
АДДЗЕЛ РАДЫЯЦЫЙНАЙ БЯСПЕКІ
- Арганізацыя і правядзенне радыяцыйнага кантролю лясной прадукцыі – драўніна (дзелавая і дровы), вырабы з драўніны, прадукцыя пабочнага лесакарыстання;
- радыеметрычныя вымеры аб’ектаў радыяцыйнага абследавання, радыяцыйнага маніторынгу лесу: глеба, драўніна і яе часткі, расліны жывога наглебавага пакрыю, ягады, грыбы;
- Забеспячэнне сістэмы якасці выканання радыеметрычных вымераў ў паддзелах радыяцыйнага кантрою галіны;
- Радыяцыйнае абследаванне земляў ляснога фонду, нязменных пунктаў назірання, кантрольных палігонаў галіновай сеткі радыяцыйнага маніторынгу;
- Распрацоўка інфармацыйныхматэрыялаў па пытанням радыяцыйнага кантролю, радыяцыйнай бяспекі.