Дзяржаўная ўстанова па абароне і маніторынгу лесу «Беллесаабарона»
Дзяржаўная ўстанова па абароне і маніторынгу лесу “Беллесаабраона” з’яўляецца арганізацыяй Міністерства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя Установы “Беллесаабарона” бярэ свой пачатак з 1967 года, калі ўпершыню ствараецца Рэспубліканская станцыя па барацьбе са шкоднікамі і хваробамі лесу ў г. Гомель у складзе пяці чалавекі пункты ўліку і прагнозу з колькасцю тры чалавекі пры абласным кіраванні лясной гаспадаркі як рэакцыя на выбухі масавага размнажэння ігліцаедных шкоднікаў, што ахапілі ў 60-я годы каля 100 тыс. га саснякоў.
Пачынаючы з 1988 г. паблізу г. Мінска створана як юрыдычная асоба Рэспубліканская станцыяф па абароне і маніторынгу лесу са штатам з 8 чалавек с адначасовым пераўтварэннем Рэспубліканскай станцыі ў г. Гомель у Міжабласную станцыю па абароне і маніторынгу лесу і скасаваннем абсласных пунктаў улікаў і прагнозу ў сувязі з перастварэннем абласных кіраванняў лясной гаспадаркі ў вытворчыя лесагаспадарчыя аб’яднанні (ВЛГА).
У 1995 г. на базе Рэспубліканскай і міжабласной станцый ствараецца Рэспубліканскае вытворчае прадпрыемства па абароне і маніторынгу леса “Беллесаабарона” (РВП “Беллесаабарона”).
З 2000 г. РВП “Беллесаабарона” пераназвана ў Дзяржаўную ўстанову па абароне і маніторынгу лесу “Беллесаабарона” і з’яўляецца правапераемнікам яго праў і абавязкаў.
На розных этапах фармавання структуры лесаахоўнай службы лесаахоўныя функцыі непасрэдна ў лясгасах былі ў абавязках іншых спецыялістаў лясной гаспадаркі (часцей гэта быў інжэнер па ахове і абароне лесу); з 1995 г. у лясгасах фармуецца корпус інжэнераў-лесапатолагаў. У Міністэрстве лясной гаспадаркі і ВЛГА нязменная пасада – вядучы інжэнер па абароне лесу.
1 студзеня 2014 года ў выніку рэарганізацыі Дзяржаўнай установы па абароне і маніторынгу лесу “Беллесаабарона” у яго склад увайшлі структурныя падпадзелы Дзяржаўнай установы радыяцыйнага кантролю і радыяцыйнай бяспекі “Беллесарад”.
Дзейнасць Установы “Беллесаабарона” накіравана на павялічэнне біялагічнай устойлівасці і прадуцыйнасці лясоў, захаванне імі ассяродзеўтваральныя функцыі і падтрымка біяразнастайнасці ў лясных экасістэмах, выкананне норм і правіл па забеспячэнню радыяцыйнай бяспекі на тэрыторыях ляснога фонду, якія падпалі радыяцыйнаму забруджанню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.